Плач
Ты калісьці называў мяне Алесяй... / Стихи о любви / Читателей: 35
Инфо

Плач, чароўная птушка кахання і жалю,
Не свяціце мне болей яскравыя зоркі.
Я яго як святога агню пазбягаю,
Каб не чуць гэты боль непазбежны і горкі.

Перастала  чакаць пазабытай усмешкі,
І сягоння да вечара з самага рання
Я хажу па яшчэ не пратоптанай сцежцы
Па якой прыбягала на наша спатканне.

Я хацела прайсці без яго гэта поле,
І  глядзела на свет не сваімі вачыма.
А калі атрымала чаканую волю
Зразумела, што жыць без яго немагчыма…

І калі на зямлю ліст апусціцца першы
Плач, чароўная птушка кахання і жалю…
Я не буду пісаць таямнічыя вершы
Пра таго, што бязмерна і вечна кахаю.
22 марта 2010 г.

© Агри, 13/10/2010. Свидетельство о публикации: 10050-3332/131010
Метки: Потерянная любовь, Грусть, Одиночество

Комментарии (1)

Загрузка, подождите!
1
Агри23/10/10 17:30
Ответить
Спасибо! Приятно...
Загрузка, подождите!
Добавить комментарий

Подождите, комментарий добавляется...