Фiлёсаф i карова
Вершы / Философская лирика / Читателей: 15
Инфо

Палаяўся фiлёсаф
са сваею дзеўкай,
пайшоў напiўся з гора
самробнаю гарэлкай.
I ў спiртОвым духе,
не правячы нагамi,
натрапiў на карову.
ВЯЛIКУЮ. З рагаМi.
Карова мiрна ела
валошкi i рамонкi.
Фiлёсаф загарэўся
налiць ёй самагонкi.
Ды не — мычыць карова,
матае галавою.
Ну што з табой рабiцi?
Не п’еш i чорт з табою!
I сонца цiха грэла,
i мухi ледзь ззужалi.
Фiлёсаф i карова
стамлёныя ляжалi.
Яна жавала жуйку,
ён махаў рукамi,
Пра ўсё сваё жыццё
паведаў неўзабаве:
I як шукаў i верыў,
i як кахаў дзяўчыну,
не зачынiўшы дзверы
пакiнуў як айчыну,
i як назад вярнуўся,
i зноў шукаў…
Як тут ён апынуўся
памiж пажоўхлых траў.
А вечарам дахаты
пагнаў пастух карову.
Грам семсят засталося
ў бутэльцы самагону.
Дапiўшы ўсё да дна,
папоўз дамоў фiлёсаф…
На першай жа дарозе
трапіў пад аўтобус.
I плакалi сябры,
i плакалi сяброўкi,
да самай да зары
вялi свае гаворкi.
Але нiхто не ўспоўнiў
тры вельмi дзiўных слова
заставiў што фiлёсаф:
«Прабач, мая карова»…

© Василий Злой, 21.07.2013. Свидетельство о публикации: 10050-80640/210713

Комментарии (1)

Загрузка, подождите!
1
волсемер01.09.2013 08:19
Ответить

Скачать открытку с Днем Рождения

Загрузка, подождите!
Добавить комментарий

 
Подождите, комментарий добавляется...