Мне падабалася адна жанчына
Вершы / Стихи о любви / Читателей: 24Инфо
Мне падабалася адна жанчына.
Нават – трохi болей!
Адно яе iмя – ужо прычына,
аб якой я не скажу нiколi.
Адныя вiльготныя вочы яе -
дастатковы матыў злачынства,
якое нiчога табе не дае,
акрамя пачуцця учынка.
Бо што турэмныя краты?
Страты у памерах свабоды i ежы.
Гэта цi ж хiба страты?!
Я ж не стану нейкiм кастратам,
я толькi змяню адзежу.
А потым, пасля зноў магчыма
Знайду новы шэраг iмен,
i новая будзе жанчына
кружыцца у вiхуры дзён.
I новыя будуць вусны
Будзiць не раз у начы.
I новыя будуць спакусы,
ад якiх нiкуды не ўцячы…
Мне падабалася адна жанчына.
Нават – трохi болей.
Адно яе iмя – ужо прычына,
аб якой я не скажу нiколi..
© Василий Злой, 20.02.2013. Свидетельство о публикации: 10050-68703/200213
Комментарии (1)
Блин, всё же красивые наши славянские языки!